01.09.2022

Пошук Прытулку ад канфлікту

Заставайцеся ў бяспецы і атрымайце доступ да дапамогі

На гэтай старонцы расказваецца, як пазбегнуць эксплуатацыі і ў якія арганізацыі варта звярнуцца ў тым выпадку, калі вам патрэбна дапамога і падтрымка.

Меню

Уводзіны

Ратуючыся ад вайны, падчас пошуку бяспекі ў Еўропе можа ўзнікнуць спакуса даверыцца камусьці, каго вы сустрэнеце і хто прапануе вам дапамогу ў пошуку працы ці жылля. Большасць людзей жадаюць дапамагчы бежанцам, але вам могуць сустрэцца і тыя, каму нельга давяраць. Іх абяцанні аб дапамозе могуць апынуцца ілжывымі, і вы можаце патрапіць у сітуацыю, з якой будзе цяжка выбрацца.

Як заставацца ў бяспецы

Ніжэй прадстаўлены 7 пунктаў, якім трэба прытрымлівацца, каб заставацца ў бяспецы

Калі ласка, ведайце, што ёсьць арганізацыі, якія могуць дапамагчы людзям у вашай сітуацыі. Падрабязную інфармацыю аб арганізацыях дапамогі і падтрымкі вы можаце знайсці ніжэй.

Падрабязная інфармацыя аб арганізацыях падтрымкі

Калі ласка, звярніцеся ў гэтыя арганізацыі па бясплатную канфідэнцыйную дапамогу і кансультацыю.
Калі ласка, згадайце STOP THE TRAFFIK, калі вы звязваецеся з якой-небудзь з арганізацый, пералічаных ніжэй

112 - еўрапейскі нумар службы экстранай дапамогі

Калі вы ці той, каго вы ведаеце, знаходзіцца ў небяспецы, патэлефануйце па еўрапейскім нумары службы экстранай дапамогі 112. Нумар бясплатны, працуе 24/7, у любым пункце Еўрасаюза. Грамадзяне могуць набраць 112, каб выклікаць службы выратавання, у тым ліку паліцыю, хуткую медыцынскую дапамогу і пажарную брыгаду.

112

116111 - еўрапейская лінія дапамогі дзецям і падлеткам

Еўрапейская лінія дапамогі дзецям і падлеткам аказвае бясплатную псіхалагічную падтрымку дзецям і падлеткам. Служба дапамагае дзецям, якія маюць патрэбу ў доглядзе і абароне, і звязвае іх з рознымі арганізацыямі і рэсурсамі. Тэлефон даверу працуе ў рэжыме 24/7, 365 дзён у годзе. Званкі на гарачую лінію бясплатныя.

116111

La Strada Poland

La Strada Poland — гэта недзяржаўная арганізацыя, мэтамі якой з’яўляюцца супрацьдзеянне і недапушчэнне гандлю людзьмі. Ёю арганізавана лінія дапамогі, адкрытая кругласутачна. Лінія дапамогі дае інфармацыю, парады і рэкамендацыі ў мэтах змагання з гандлем людзьмі. Паслугі аказваюцца на англійскай, польскай, рускай, украінскай і іспанскай мове. Могуць удзельнічаць перакладчыкі, але памятайце, што ў гэтым выпадку на адказ спатрэбіцца больш часу. Асноўны нумар “гарачай” лініі: 00 48 22 628 99 99 (гарадскі тэлефонны нумар), Таксама вы можаце патэлефанаваць па нумару: + 48 605 687 750 або адправіць паведамленне на WhatsApp па нумары + 48 605 687 750.

+48226289999

[email protected]

https://www.facebook.com/Fundacja.La.Strada/

Армія Ратунку Польшча

Армія Ратунку ў Польшчы аказвае дапамогу бежанцам, падаючы талоны на харчаванне ў супермаркетах, адзенне, туалетныя прыналежнасці, а таксама аказвае падтрымку ў выглядзе пастырскага клопату, агульных рэкамендацый па пошуку працы, уключаючы службу па праверцы працы, інфармацыю аб прадухіленні гандлю людзьмі, дапамогу ў запаўненні дзяржаўных формаў і доступ да ІТ-асяроддзі. У нашых цэнтрах мы праводзім шэраг бясплатных праграм; такіх як моўныя курсы, сямейныя групы, маладзёжныя і дзіцячыя клубы. Мы прапануем паслугі на польскай, англійскай, украінскай і рускай мовах. Для падтрымкі па пытаннях, якія датычацца гандлю людзьмі, тэлефануйце па тэлефоне +48661026194.

+48605368604

[email protected]

https://www.facebook.com/salvationarmypoland

Асацыяцыя юрыдычнага ўмяшання (Stowarzyszenie Interwencji Prawnej)

Асацыяцыя юрыдычнага ўмяшання (Stowarzyszenie Interwencji Prawnej) працуе над абаронай павагі, правоў чалавека і роўнасці. Асацыяцыя падтрымлівае бежанцаў і мігрантаў у Польшчы, а таксама аказвае бясплатную юрыдычную дапамогу людзям з досведам міграцыі. Калі правы чалавека знаходзяцца пад пагрозай, іх прадстаўляюць у судах і нацыянальных органах улады, а таксама ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Асацыяцыя юрыдычнага ўмяшання таксама актыўна ўдзельнічае ў стварэнні міграцыйнага заканадаўства, з дапамогай умяшання і вынясення заключэнняў па прававых нормах. Званкі прымаюцца з панядзелка па пятніцу з 14:00 да 16:00 па тэлефоне +48880145372.

+48880145372

[email protected]

https://www.facebook.com/Stowarzyszenie.Interwencji.Prawnej

Ведайце свае правы

Для атрымання інфармацыі аб вашых правах у Польшчы, вы можаце знайсці карысную інфармацыю ніжэй

Парады для грамадзян Беларусі

Калі вы з’яўляецеся грамадзянінам Беларусі і звярнуліся за дапамогай у Польшчы, вы можаце атрымаць інфармацыю тут.

Парады бежанцам і шукальнікам прытулку ў Польшчы

Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб тым, як атрымаць доступ да міжнароднай абароны, націсніце тут.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб правах і абавязках шукальнікаў прытулку ў Польшчы, націсніце тут.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі аб правах прызнаных бежанцаў у Польшчы, націсніце тут.

Кансультацыі для грамадзян трэціх краін з Украіны (не грамадзян Украіны)

Для атрымання інфармацыі аб перасячэнні мяжы з Украіны ў Польшчу, націсніце тут.

Для атрымання інфармацыі аб дакументацыі, націсніце тут.

Для грамадзян трэціх краін, якія пражываюць у Польшчы па 15-дзённым дазволе, націсніце тут.

Для атрымання інфармацыі аб звароце па міжнародную абарону, націсніце тут.

Для атрымання інфармацыі аб фінансавай дапамозе падчас працэдуры прадастаўлення прытулку, націсніце тут.

Вы можаце звязацца з Асацыяцыяй юрыдычнага ўмяшання (Stowarzyszenie Interwencji Prawnej) для далейшага кансультавання па пытаннях падтрымкі грамадзян трэціх краін.

https://ukraina.interwencjaprawna.pl/en/  (Прававы партал для людзей, якія бягуць з Украіны, уключаючы раздзел для грамадзян трэціх краін).

Фэйсбук:  https://www.facebook.com/Stowarzyszenie.Interwencji.Prawnej 

Інстаграм: https://www.instagram.com/interwencja_prawna/

Электронная пошта: [email protected]

Тэлефон: +48880145372 (пн-пт, з 14:00 да 16:00)

Сайт: https://interwencjaprawna.pl/

Заставайцеся ў бяспецы ў час працаўладкавання

Націсніце ніжэй, каб атрымаць дадатковую інфармацыю.

Калі вы шукаеце працу, каб забяспечваць сям’ю або знайсці жыллё, патрэбна ведаць, як рабіць гэта бяспечна.

Каб заставацца ў бяспецы, вы павінны выканаць 4 дзеянні:

1. Паведаміць іншым людзям, дзе вы працуеце. Запішыце адрас і перадайце яго сваім сябрам або сям’і. Акрамя таго, вы можаце адправіць ім фотаздымак адрасу або месцазнаходжанне па тэлефону.

2. Захавайце нумары экстранных службаў на сваім мабільным тэлефоне і заўсёды майце іх пры сабе. Запішыце назвы арганізацый, якія аказваюць падтрымку і змогуць дапамагчы вам.

3. Заўсёды захоўвайце свой пашпарт, праязныя і асабістыя дакументы ў бяспечным месцы. Не дазваляйце свайму працадаўцы захоўваць іх.

4. Вашу бяспеку можа абараніць афармленне дагавору працаўладкавання. Адсутнасць дагавору пагражае вашым працоўным правам, напрыклад, вы рызыкуеце не атрымаць аплату за працу.

Калі вам нешта здаецца падазроным, то, магчыма, у вас ёсць для гэтага падставы.

Памятайце гэтыя чатыры рэчы, каб заставацца ў бяспецы.

Раскажыце аб іх сябрам і сям’і.

Некаторыя аб’явы аб працы, якія апублікаваны анлайн, могуць быць незаконнымі.

Вам трэба насцярожана аднесціся да набору на працу, калі прысутнічае хаця б адна з наступных прыкмет:

1. Працадаўца патрабуе захавання сакрэтнасці.

2. Працадаўцы націскаюць на вас, напрыклад, у працэсе найму патрабуюць асабістую інфармацыю занадта рана.

3. Ні на адным з этапаў найму Вам не кажуць памер зарплаты.

4. Мала звестак аб арганізацыі ў інтэрнэце.

5. Вас просяць заплаціць, каб захаваць працу за вамі

6. Не вызначана працягласць выпрабавальнага перыяду.

7. Вам кажуць, што працоўны дагавор не патрэбны.

8. Працадаўца не правярае, ці маеце вы права на працаўладкаванне.

Вы можаце паведаміць аб падазроных аб’явах аб працы ў дадатку STOP APP

У час працы вы не павінны сутыкацца ні з чым з пералічанага далей:

  • Адсутнасць аплаты за працу.
  • Утрымліванне заработнай платы.
  • Адсутнасць адпачынкаў у час працы і/або штогадовага водпуску.
  • Абмежаванне на перамяшчэнні.
  • Абмежаванне або адсутнасць доступу да вашых заробкаў.
  • Запалохванне, прымус і/або фізічныя ці эмацыянальныя здзекі.
  • Адсутнасць доступу да вашых асабістых дакументаў.
  • Перапрацоўка

Калі вы сутыкнуліся с чымсьці з пералічанага вышэй, ведайце, што гэта недапушчальна і існуюць арганізацыі, якія могуць дапамагчы вам.

Вы можаце паведаміць аб такіх выпадках у дадатку STOP APP. Па магчымасці здымайце фота/відэа, каб дакументаваць усе парушэнні на працы. Калі каму-небудзь пагражае непасрэдная небяспека або здзяйсняецца ці здзейснена злачынства, патэлефануйце па нумару службы неадкладнай дапамогі.

Абавязкова паведаміце аб тым, што адбываецца, у тым ліку наступныя падрабязнасці:

  • Што здарылася
  • Час здарэння
  • Месца здарэння
  • Удзельнікі і прысутнасць сведкаў

Інфармацыя аб гандлі людзьмі

Націсніце на тэмы ніжэй, каб даведацца больш.

Гандаль людзьмі – гэта перамяшчэнне або вярбоўка людзей шляхам падману, прымусу або прымянення сілы з мэтай эксплуатацыі. Гандляры людзьмі часта атрымліваюць фінансавы прыбытак ад эксплуатацыі людзей.

Гандляры органамі часам гвалтоўна здабываюць органы без згоды або з дапамогай прымусу. Гэта незаконна і небяспечна. Гэта можа каштаваць вам жыцця.

Ёсць шмат спосабаў прывабіць людзей у пастку эксплуатацыі, у тым ліку:

Што такое пазыковае рабства?

Пазыковае рабства – гэта калі хтосьці змушаны працаваць, каб пагасіць рэальны ці меркаваны доўг, які ўзнік падчас вандравання.

Часта доўг расце такімі тэмпамі, з якімі чалавек не ў стане зладзіцца, і ў выніку чалавек губляе надзею калі-небудзь вызваліцца.

Ніхто не мае права прымушаць кагосьці працаваць на сябе, нават калі яму вінныя грошы.

Вельмі важна, каб пры любым выбары вы ставілі сваю бяспеку на першае месца.

У гандляроў людзьмі мноства асоб. Яны могуць быць любога ўзросту, полу і нацыянальнасці.

Тыя, хто выжыў, часта гавораць, што іх прадалі партнёры, муж ці жонка, сябры і нават члены сям’і.

Гандляры людзьмі звычайна кіруюцца фінансавай выгадай і з’яўляюцца майстрамі ў мастацтве падману.

  • Яны ведаюць, як заваяваць давер і прымусіць вас адчуваць сябе асаблівым.
  • Яны часта выбіраюць людзей з прапановамі сяброўства.
  • Яны могуць купляць вам падарункі, даваць грошы ці прапаноўваць наркотыкі ці алкаголь.

На жаль, гандляры палююць на людзей, якія знаходзяцца ва ўразлівым становішчы. Калі давер устаноўлены, добразычлівыя паводзіны гандляра людзьмі могуць змяніцца, і ён стане кантралюючым, нават жорсткім. Іх мэта складаецца ў тым, каб прывабіць вас, а затым пачаць кантраляваць і эксплуатаваць вас. Яны могуць пераканаць вас, што сітуацыя і нават жорсткае абыходжанне – гэта нармальна.

Гандляры людзьмі часта прымушаюць людзей рабіць тое, чаго яны не жадаюць. Яны будуць аказваць ціск і прымушаць людзей заставацца ў сітуацыі, якая склалася, выкарыстоўваючы пагрозы і запалохванне.

Метады кантролю ўключаюць:

Калі вы апынуліся ў сітуацыі, з якой жадаеце вырвацца, ёсць арганізацыі, якія могуць вам дапамагчы.

Дадатак STOP APP

Image of the STOP APP on a phone.

Дадатак STOP APP дазваляе любому, хто ведае, бачыў ці нават чуў аб сітуацыі, якая, на іх думку, з’яўляецца гандлем людзьмі, расказаць пра гэта ў бяспечным і надзейным месцы. Вы можаце паведаміць аб інцыдэнце ананімна і бяспечна праз прыкладанне STOP APP. На вашым тэлефоне не будзе запісу аб прадстаўленай справаздачы.

Get it on Google Play badge
  • Вы бачылі падазроную аб’яву аб працы ў Інтэрнэце?
  • Хтосьці прапаноўваў вам працу, якая падалася вам падазронай?
  • Вас ці кагосьці з вашых знаёмых прымушаюць працаваць ці эксплуатуюць?

Паведаміце нас аб гэтым. Вы можаце паведаміць аб сваіх падазрэннях або назіраннях, запампаваўшы наш дадатак STOP APP. Пры складанні справаздачы, упэўніцеся, што вы знаходзіцеся ў бяспечным месцы ўдалечыні ад меркаванага інцыдэнту.

STOP THE TRAFFIK – арганізацыя па прадухіленні гандлю людзьмі. Гэта дадатак збірае гісторыі людзей аб глабальным гандлі людзьмі, каб спыніць і прадухіліць гэтае злачынства. Мы не з’яўляемся арганізацыяй выратавання, і маніторынг прыкладання не ажыццяўляецца 24/7, аднак уся паступаючая інфармацыя будзе разгледжана на працягу працоўнага дня. Калі камусьці пагражае непасрэдная небяспека ці адбылося злачынства, калі ласка, звяжыцеся з даверанымі ўладамі.